|
За кадрам: Вольга Абразцова
Адміністратар.
Нарадзілася 12 чэрвеня 1976 у Мінску. З 1983 па 1993 годы вучылася ў сярэдняй школе № 137. У 1993 паступіла на факультэце камп’ютарнага праектавання Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. З 1998 па 2001-ы – аспірантка БДУІР. У 2004 годзе абараніла дысертацыю: "Сінтэз і ўласцівасці монакрышталёў, пленак AgGaTe2 і паверхнева-бар’ерных структур на іх аснове". Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт. З 2002-га працуе спачатку асістэнтам, а затым дацэнтам кафедры радыёэлектронікі ў Мінскім дзяржаўным вышэйшым радыётэхнічным каледжы. Захапленні – вандроўкі па Беларусі і не толькі. Любіць: радавацца і радаваць сяброў, салодкае, хлопцаў, Беларусь. Не любіць: уціск, спяшацца, малако, жалюзі.
|