![]() Наваградзкі замак |
Гастролі
А верш імкнецца да нябёсаў (2008) (фота)
в.Салтанаўшчына Нясвіжскага раёна 25 ліпеня адбылася літаратурна-музычная імпрэза “з арабскім акцэнтам”, бо паводле адной з версій назва вёскі Салтанаўшчына паходзіць ад арабскага слова “солтан”. Гледачамі паэтычна-музычнай праграмы сталі прыхажане Свята-Троіцкай царквы і моладзь з розных куткоў Беларусі, якая прысутнічала на праваслаўным злёце. У той дзень бард Зміцер Сідаровіч не толькі граў на дудзе, але і спяваў свае песні, распавядаў пра гісторыю іх стварэння і пра значэнне дуды ў культуры беларусаў. Паэтка Тацяна Будовіч узгадала Барабару Радзівіл і распавяла пра Максіма Багдановіча, у музеі якога яна працуе. Бард Наталля Пушкарова выканала песню “Божая маці”, якая ўсім вельмі спадабалася. Вядоўцамі імпрэзы сталі паэты Зміцер Арцюх і Рэгіна Багамолава, якія прачыталі свае вершы і вершы ўраджэнцаў Нясвіжчыны. У адказ прысутная моладзь дзялілася сваімі вершаванымі спробамі і настаяцель храма падарыў гасцям з Мінска сувеніры. Вечарына зацягнулася да позняй ночы. Яе ўдзельнікі вярнуліся ў Мінск пад раніцу. Паездка пакінула самыя лепшыя ўспаміны. Са сталіцы ў сталіцу (2008) (фота) г.Наваградак Гастролі-экскурсія да 210-годдзя Адама Міцкевіча і 70-годдзя з дня адкрыцця Дома-музея Адама Міцкевіча ў Наваградку. Імпрэза адбылася 6 ліпеня 2008 года акурат ў Доме-музеі. У ёй прынялі ўдзел дырэктар Мікалай Гайба, астролаг Людміла Кандратава, якая распавяла цікавосткі з гараскопу Адама Міцкевіча і Марылі Верашчакі. У падарунак музею былі ўручаны касмаграмы. Выступілі таксама паэты Святлана Абдулаева, Рэгіна Багамолава, Тацяна Пратасевіч, Мікола Кандратаў, Аксана Спрынчан, Зміцер Арцюх, музыкі Серж Мінскевіч, Алесь Камоцкі, Яраш Малішэўскі, які, дарэчы, выступаў яшчэ і ў якасці гіда. У гэты ж дзень творцы і іх прыхільнікі наведалі возера Свіцязь. Гастролі-экскурсія запомніліся і многія выказалі ахвоту паўтарыць паездку. |